Такая норма прадугледжана папраўкамі ў закон аб прадпрымальніцкай дзейнасці. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал “Эканоміка Беларусі”

З 1 кастрычніка ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва стануць абавязковымі ў тым ліку для рамеснікаў і тых, хто займаецца агратурызмам. Памер унёскаў будзе такім жа, як у індывідуальных прадпрымальнікаў. Не плаціць дазволяць толькі тым, хто атрымлівае пенсіі.

Нагадаем, на дадзены момант самазанятыя, якія плацяць падатак на прафесійны даход, не абавязаны плаціць у ФСАН.