У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з’явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Гутарка ідзе пра шчучынца Дзяніса Чашчэвіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць» — 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна.